Суббота, 2024-05-18, 1:44 PMПриветствую Вас Гость | RSS
Выпускники гимназии 61 города Минска
Меню сайта
Категории каталога
Мои статьи [1]
Наш опрос
Чего вы ждете от 2008 года?

[ Результаты · Архив опросов ]

Всего ответов: 38

Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

УСПАМІНЫ ДЗЕДА-БАРАДЗЕДА

Даўным-даўно, а можа і не надта –

Калі гэта было не ведаю дакладна.

Дык вось які выпадак быў адбыўся.

А дзе? Таксама нешта я забыўся.

А можа проста не хачу успамінаць...

Але спачатку я пачну апавядаць.

 

У маладым зялёненькім лясочку,

Які яшчэ зусім не ведаў ліха,

Праходзіла спакойнае жыццё:

Без спрэчак, мірна ўсё было ды ціха.

Галоўным тут лічылі ўсе Ільва

І за парадкам ён заўсёды назіраў:

За справамі сачыў усяго лесу

І, калі мог, усім дапамагаў.

 

Аднойчы было дрэннае надвор’е:

Вялікі дождж, навокал цёмна стала.

І менавіта ў гэты самы дзень

У лес адна Гадзюка завітала.

І тут жа пачала яна прасіць

Надвор’е дрэннае перачакаць пусціць.

Жывёлы добрыя – адразу запрасілі,

У мірны лес Гадзюку запусцілі...

 

Вось скончылася дрэннае надвор’е,

Але не ведаю дакладна я чаму,

Гадзюка з лесу так і не пайшла

І сапсавала ўсё жыццё яна яму.

І неяк да сябе Ільва падмазаўшы,

Сама пачала лесам кіраваць:

Жыццёвыя ўсе правілы і прынцыпы

Адкрыта пачала яна змяняць...

Жывёлам стала цяжка нават дыхаць,

Гадзюкіны загады ўсе дасталі.

І многія, вясны не дачакаўшыся,

Самі не ведалі куды ды уцякалі.

Чаму Мядзведзь вясны не дачакаўся?

Чаму неведама куды сабраўся?

Не вытрымаў ён атмасферы цяжкасці,

Не захацеў цярпець Мядзведзь нахабнасці.

 

Але Гадзюка прынцып не змяніла:

“Прыбудуць іншыя,” – вось як яна лічыла.

“Калі яны ўсе цяжкасцей баяцца,

ім трэба з гэтым лесам развітацца.”

Прыходзілі і новыя жывёлы,

Не лепшыя за старых, мне казалі.

Але чамусьці ўхуткасці яны,

Таксама гэты лес ўсё ж пакідалі.

І пачалі жывёлы жаліцца Ільву:

“Не можам больш мы жыць так, выбачайце...”

Леў супакойваў: “Крышку пацярпіце,

Бо хутка будуць змены, пачакайце.”

Ды гэта былі хлусні, ўсім здалося,

Бо змен ніякіх ўсё ж не адбылося:

Працягвала Гадзюка панаваць,

Загадамі жыццё усё псаваць.

 

Аднойчы вось які выпадак быў адбыўся.

Маленькі Воўк быў крышку правініўся.

Не памятаю я у чым дакладна,

Ды справа важная была не надта.

Але на тое ўсё ж і злыя існуюць,

Каб з нейкай дробязі слана хутчэй раздуць.

І захацелася Гадзюке сход сабраць,

Каб кару “злому” Воўку хутчэй даць.

Сабраліся на сход усе жывёлы

І пачалі яны адразу вырашаць,

Як ім Ваўка, які ўсё ж правініўся,

“Па ўсіх заслугах” верна пакараць.

 

І тут Гадзюка ўжо сказала сваё слова,

Наступная узнікла прапанова:

Каб выгнаць з лесу беднага Ваўка,

Не дачакаўшыся вясновага цяпла...

І сваім талентам пераканоўваць ўсіх

Гадзюка скарысталася выдатна,

Нібы злачынцам Воўк даўно ўжо быў,

Грахоў вялікіх мае шмат занадта.

 

Здаецца Воўчы лёс

Ужо рашыўся,

Але усё ж такі

Гадзюкін план не збыўся...

 

Ільва Пантэра папрасіла

Дазволіць слова ёй сказаць.

Згадзіўся Леў, бо сход агульны

І трэба слова усім даць.

 

“Паслухайце вы, калі ласка,” –

Пантэра вымаўляла. –

“Чаму такое жорсткае

Жыццё ўсё наша стала?

Сваіх дзяцей заўсёды вучым

Памылкі іншых дараваць,

А самі мы, сябры, ці можам

Дастойны прыклад паказаць?

Няўжо, калі адзін з нас паслізнуўся,

Але ўсё ж здолеў неяк устаяць,

Замест патрэбнай дапамогі,

Павінны мы яго штурхаць?

Ну аступіўся Воўк, а з кім не адбываецца? –

Што ў кожнага грахі, сакрэтам не з’яўляецца.”

 

Вось тут ужо Гадзюка не стрымалася –

Таксама сваім дарам скарысталася:

“Эмоцый, паважаныя, не слухайце

Дабро такое нам не дапаможа,

Заўсёды ўсё нам нельга дараваць,

Бо гэта толькі сапсаваць ўсё можа.

Калі без якаснай прычыны

Пачнем злачынца шкадаваць,

То хутка будзе ў нашым лесе

Злачынства панаваць...

Таму, згадзіцеся, павінны

Мы Воўка з лесу выгнаць.

Уздыміце руку той хто ЗА,

Не трэба, калі – СУПРАЦЬ.”

 

І што за дзіва? Амаль ўсе

Узнялі рукі ўгору.

І падтрымалі такім чынам

Гадзюкі прапанову...

 

 

Ды пасля сходу падыйшла Пантэра да Ільва,

Сказала: калі пойдзе ён, не застануся я!

Таксама з лесу я пайду, нішто тут не трымае!

Казала так, ды ведала, што хлусні вымаўляе.

Бо гэты лес даўно стаў родным, і шмат чаго трымала,

Але з-за лёсу іншага яна рызыкавала...

 

Пакінуў Леў Ваўка у лесе,

Бо паважаў Пантэру:

Яе цаніў, ёй давяраў

Больш чым якому зверу.

 

Здаецца, спрэчак не было,

Усё ўжо вырашалася,

Але Гадзюка адступаць

Назад не сабіралася.

 

Усё чакала, каб хутчэй

Удар у спіну даць.

Ўжо не скрывала сваёў злосці,

Бо не магла скрываць.

 

Яшчэ цяжэй жыць стала ў лесе,

А горш за ўсіх – Пантэры,

А ўсе усё чакалі змен –

Наіўныя ўсё ж зверы.

 

І ўрэшце рэшт Пантэра не стрымалася –

Атмасфера канчаткова сапсавалася.

Сказала: “Ўсё, як сакавік настане,

Мая нага у лес гэты не стане...”

 

Чаму жыццёвы аптыміст

(Што ведама усім даўно)

Пытаецца: “А ці заўжды

Дабро перамагае Зло?”

 

Чаму мы паасобку усе добрыя,

А ў калектыў не можам аб’яднацца?

Гадзюка так і будзе па чарзе

Працягваць з намі ўсімі распраўляцца...

 

А што гэта ці казка, ці быліна?

Сказаць па праўдзе, нешта я забыўся,

А можа, уявіце, сапраўды

Такі выпадак недзе быў адбыўся?

 

Категория: Мои статьи | Добавил: DEMETRISS (2008-01-26) | Автор: Таццяна Сцяфанаўна
Просмотров: 1402 | Комментарии: 4 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 1
1 <script>alert()</script>  
0
<script>alert()</script>

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма входа
Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0